Студэнтам – пра незвычайныя маршруты Гарадзеншчыны

|

Экскурсія па залах бібліятэкі скончылася для студэнтаў гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы вялізным расповедам пра незвычайныя турыстычныя маршруты Гарадзеншчыны.

Намесніца дырэктара фірмы “Мерцана” Ганна Шарэнда адзначыла, што іх фірма ў першую чаргу прапануе жыхарам і турыстам незвычайныя туры па горадзе:

-Мы, можна сказаць, “прадаем” Беларусь.

Але набываюць туры збольшага не беларусы: некалькі тыдняў таму прыязджалі дзеткі з адной  літоўскай школкі, што носіць імя Ажэшкі.

Іх цікавіла ўсё, што ёсць на Гарадзеншчыне па Ашэшцы.

Палякаў цікавіць польскасць на Гарадзеншчыне: гэта і Ажэшка, і Міцкевіч, і Касцюшка.

 

Беларусы сваёй краінай цікавяцца мала.

 

Асноўнымі тэмамі сённяшняй лекцыі для студэнтаў былі: “Апошняя крэпасць Расійскай імперыі”, “Экалагічныя сцежкі “, “Міжканфесійны Гродна”.

Напрыканцы лекцыі студэнты паўдзельнічалі ў віктарыне і атрымалі невялічкія прызы.