Сакрэты гарадзенскай сінагогі
Разабраная прыбудова адкрыла добры ўваход у скляпенні старажытнага будынка. Трапіць туды замінаюць толькі вялізныя жалезныя дзьверы, заваленыя будаўнічым смеццем.
Праз іншы ўваход будаўнікі, што працуюць на рэканструкцыі , пачалі выносіць з будынка тое, што засталося ў ім яшчэ з савецкіх часоў.
Тады тут былі мастацкія майстэрні. Зараз гіпсавыя статуі “ўпрыгожваюць” падворак.
alt=”Image 17956″ >
“Гэта самая старая гарадзенская сінагога, – распавядае краязнаўца Ігар Лапеха.
Пасля рэканструкцыі пачатку 20 стагоддзя будынак крыху змяніў свой выгляд. Гэта самы дэкаратыўна вывераны будынак, які займае сваё пачэснае месца ў цэнтры горада. Пабудова дубля вуліцы Траецкай, што плануецца гарадскімі ўладамі вельмі зменіць наваколле. Паўстане нават пытанне аб захаванасці гэтага збудавання” .
Сінагога пабудаваная па праекце італьянскага архітэктара Саці Гуччы яшчэ ў 16 стагоддзі, аднак пажар 1899 года амаль знішчыў будынак, і праз некалькі гадоў рэканструкцыі ён паўстаў перад гарадзенцамі як адроджаная “птушка Фенікс”.
Падчас Другой Сусветнай вайны сінагога была часткай цэнтральнага гета і выкарыстоўвалася нацыстамі як месца збору габрэяў перад адпраўкай у лагеры смерці.