Будзем з медалямі?

|

У паўфінале гарадзенцаў чакае спатканне з прынцыповымі супернікамі са сталічнага «Віталюра». Менавіта з гэтай дружынай на працягу апошніх гадоў гарадзенскім баскетбалістам даводзілася змагацца за залатыя медалі.

Сёлета, аднак, фаварытам турніру лічыцца «Мінск-2006». У паўфінале гэтая дружына згуляе з асіповіцкім АЗАА. Куды больш шансаў на залатыя медалі маюць дзяўчаты з гарадзенскай «Алімпіі». Пасля апошняга туру чэмпіянату краіны гарадзенкі на 2 ачкі апярэджваюць сваіх суперніц з барысаўскай «Бярэзіны».

На здымку: гарадзенскія ветэраны Мікалай Альшэўскі (з правага боку) і Алег Васілеўка (у цэнтры) у сустрэчы супраць «Віталюра».

Фота: grodno93.org