Павіншаваць з пачаткам зімы можна букетам палявых рамонкаў

| Без катэгорыі

Гэты год надарыўся даволі цёплым: сярэднегадавая тэмпература была вышэй за норму на 1,4°. Глабальнае пацяпленне працягваецца – у пачатку снежня ўсё яшчэ глыбокая восень. Па папярэдніх разліках першыя зімовыя працэсы пачнуцца бліжэй да сярэдзіны снежня. На тэрыторыю краіны пачне наступаць халоднае арктычнае паветра, у паўночнай частцы краіны тэмпература паветра можа знізіцца да -10°… -14°, дзённая – будзе каля 0°.

 

А пакуль – у Гродне квітнеюць рамонкі…

 

alt=”Image 17967″ >

 

Здымкі аўтара