Візітную картку Гродна разбіраюць на кавалкі

Выламаныя вокны, якія бачныя праз шкелет металічных кантрукцый, – так зараз выглядае адзіны ў горадзе будынак псеўдарускага стылю, пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя.

 

Распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

Першае адлюстраванне гэтага будынка мы маем на паштоўках канца 19 стагоддзя.

Гэта цікавы прыклад змяшання двух стыляў: эклектыкі і псеўдарускага.

 

alt=”Image 17980″ >

Так выглядаў дом у 1919 годзе

 

Раней такіх будынкаў было ў горадзе тры: будынак на Савецкай вуліцы, які зараз зменены да непазнавальнасці, дом Мураўёва і харальная сінагога.


Існуе легенда, што на Беларусі ёсць толькі 3 будынкі, пабудаваныя адным архітэктарам: тэатр у Магілёве, дом купца Мураўёва, а затым ён пачаў рэканструкцыю гарадзенскай харальнай сінагогі.

Яшчэ ў 2010-м годзе мы, гарадзенскія гісторыкі, падалі заяву ў пракуратуру, каб даведацца пра лёс бунынка, аднак нас чакала чарговая адпіска.”

 

Яшчэ ў 2007-ым годзе дом купца Мураўёва быў унесены ў спіс гiсторыка-культурных каштоўнасцей і з’яўляецца помнікам другой катэгорыі.

 

 

Рэстаўрацыяй будынка займаецца Беларускі Народны Банк, аднак да фінішу рэканструкцыі ён не можа дацягнуць з-за адмовы выселіцца адной жыхаркі.

 

Паводле старшыні землеўпарадкавальнай службы Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрыя Маціюка, ёй прапаноўвалі ажно 14 варыянтаў перасялення.

 

 

ААТ «Беларускі народны страхавы пенсійны фонд» набыў будынак на аўкцыёне ў снежні 2005 года.

 

Планы былі грандыёзнымі.

У былым доме купца збіраліся размясціць гатэль і рэстаран з відам на Савецкую плошчу.

 

На першым паверсе плануюць пакінуць выкарыстоўваць падвальныя памяшканні.

На другім паверсе будзе хол, выхад на балкон, гатэльныя нумары.

 

На трэцім — два VIP-нумары, на чацьвёртым — адзін, з назіральнай пляцоўкай.

 

Дом купца Мураўёва ў 2004 годзе

 

Унутраны дворык адвядуць пад рэстаран, які будзе праглядацца зверху, з вокнаў, што выходзяць ва ўнутраны дворык.

Пад ім — більярдны клуб.

Будзе і навясны зашклёны калідор у асноўны будынак.

Флігель таксама адвядуць пад гатэль.

 

Зараз справамі будоўлі займаецца пракуратура, а будынак напярэдадні зімы стаіць без вокнаў.