Гродна рыхтуецца да Новага году
15 снежня ў Гродне ўключаць святочную ілюмінацыю.
Ілюмінацыя на галоўных елках горада запаліцца пасля традыцыйнага шэсця навагодніх персанажаў – Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Дзеля эканоміі электраэнергіі сёлета “Гарсвет” пачаў замяняць звычайныя лямпачкі ў гірляндах на светадыёдныя.
Елачныя кірмашы адкрыюца ва ўсіх раёнах Гродна 17 снежня.
22,23,29 і 30 снежня 2011 года, а таксама 5 і 6 студзеня 2012 года на Савецкай плошчы будзе разгорнуты святочны гандаль.
Паводле http://grodno.gov.by
Фота http://prosto-free.livejournal.com