Адміністрацыя шклозавода “Нёман” супраць грамадскіх слуханняў

Афіцыйны ліст, дзе выкладзены пункт гледжання кіраўніцтва шклозаводу, атрымалі актывісты, якія сабралі больш за тысячу подпісаў сярод 12-тысячнага насельніцтва Бярозаўкі пад зваротам аб неабходнасці правядзення ацэнкі  ўздзеяння на навакольнае асяроддзе вытворчасці шкловаты і правядзенні грамадскіх слуханняў.

 

alt=”Image 17990″ >

 

Мясцовыя актывісты лічаць, што кіраўніцтва шклозавода “Нёман” ігнаруе грамадскую думку і збіраюцца працягваць змаганне супраць пабудовы ў горадзе шкоднай вытворчасці.

 

Мы будзем працягваць змаганне далей, – кажа Сяргей Трафімчык, жыхар Бярозаўкі, кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Руху за Свабоду. – Сваім лістом  яны праігнаравалі думку больш за 1000 мясцовых жыхароў.

 

Паводле размешчанага на сайце завода праекта адкрыцця шкоднай вытворчасці, для яе будзе выкарыстоўвацца каля 8 тон у суткі фенолаў, аміяку ды іншых небяспечных для здароўя рэчываў.