Сяргей Трафімчык намагаецца вярнуць канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі аўтамабіль
Паводле праведзенай праверкі, гаворыцца ў лісце, неправамоцных дзеянняў з боку мастоўскіх супрацоўнікаў міліцыі не было, усё адбылося ў рамках закона.
alt=”Image 18003″ >
7 кастрычніка Сяргей Трафімчык быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах, куды ехаў да свайго сябра, нібыта па падазрэнні ў крадзяжы грошай у адной з вёсак. Супрацоўнікі міліцыі паводле санкцыі раённага пракурора (на якой, аднак, не было ні пячаткі, ні подпісу) правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу нэтбук, стос газет “Новы час” і рэкламныя матэрыялы Радыё Рацыя і Белсату.
Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў.
А на наступны дзень – 8 кастрычніка (якраз у час Народнага сходу) – актывіста апыталі ў Мастоўскім РАУСе.
Сваё затрыманне і канфіскацыю аўтамабіля Трафімчык лічыць безпадстаўнымі, таму спрабаваў іх абскардзіць у гарадзенскай пракуратуры.
Актывіст будзе змагацца далей.
Сяргей Трафімчык:
– Я мяркую накіраваць скаргу, што разгляд майго першага звароту быў перанакіраваны ў міліцыю, якая ёсьць зацікаўленым бокам.
Да таго ж тое, што мне не былі выдадзены копіі пратаколаў аб выманні рэчаў і арышце машыны, адназначна з’яўляецца, на маю думку, грубым парушэньнем беларускага заканадаўства.
Наступную скаргу Трафімчык збіраецца падаваць пасля 7-га снежня, калі пройдуць тэрміны, прадугледжаныя пракуратурай для разбіральніцтва.