Эксперымент на беларуска-літоўскай мяжы
Эксперымент тычыцца толькі легкавых транспартных сродкаў.
Цяпер у гэтым пункце наступны парадак перасячэння мяжы для легкавых машын у кірунку Літвы:
- чарга на пад’ездзе да пункта пропуску.
- пасля зялёнага сігнала светлафора – пад’езд да шлагбаўму
- пасля падняцця шлагбаўму – заезд на тэрыторыю пункта да месца пашпартанага кантроля і праверкі транспартнага сродку.
- перадача асабістага пашпарта і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль памежніку для афармлення дакументаў.
- дагляд транспартнага сродку памежнікам.
- калі транспартны сродак рухаецца па “зялёным” калідоры – атрымаўшы дакументы, кіроўца можа выязджаць з пункта пропуска.
Аналагічны парадак перасячэння мяжы ўведзены і пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі, за выключэннем таго, што кантрольны талон па-ранейшаму выдаецца на пад’ездзе да пункта пропуску і забіраецца падчас выезду з яго.
Калі ж легкавы транспартны сродак рухаецца па “чырвоным” калідоры, то пасля пашпартнага кантролю ён накіроўваецца на аўтамабільны і мытны дагляд.
Паводле http://gpk.gov.by