“Нёман” чакае падтрымкі
22 красавіка “Нёман” згуляе ў гасцёх супраць “Шахцёра”.
У першай сустрэчы, якая адбылася 9 красавіка ў Гродне, лік быў роўны – 1-1. Пры гэтым гарадзенскія футбалісты ў адзін голас вінавацілі суддзяў, якія абслугоўвалі гульню, у перадузятым стаўленні да гарадзенскай дружыны. І сапраўды, арбітр сустрэчы не залічыў гол Кавалёнка, а таксама не прызначыў пенальці ў браму “гарнякоў”.
Цяпер для выхаду ў фінал турніра нашай каманлдзе трэба перамагаць у гасцёх, альбо гуляць унічыю з лікам 2-2 і вышэй.
Зараз ідзе актыўнае фармаванне групы падтрымкі, якая накіруецца на гульню ў Салігорску. Запісацца ў яе можна па тэлефоне 72-37-99. Прыкладны кошт паездкі складзе 30 тыс. руб.
А ў найбліжэйшую суботу “Нёман” згуляе на сваім полі ў межах трэцяга туру чэмпіянату краіны супраць дэбютанта вышэйшай лігі “Мінска”.
На здымку: “Нёман”-“Шахцёр” – уся барацьба наперадзе!
Фота Яраслава Ванюкевіча.