Забыты фронт на Смаргоншчыне
–Немцы прывезлі сюды вялікую колькасць бетона – амаль усе збудаванні арміраваныя спецыяльным металам.
Будавалі доты, бліндажы, назіральныя пункты – усё з бетона, – распавядае гісторык Уладзімір Лігута.
З абодвух бакоў (і абаронцаў, і захопнікаў) будаваліся цэлыя падземныя гарады.
Расійскія збудаванні – зямлянкі і бліндажы ў 5-6 накатаў, з нямецкага боку – каменныя збудаванні, складзеныя на вякі.
Дот 79
Падчас Першай Сусветнай вайны маленькі горад Смаргонь больш за 2 гады стрымліваў нямецкія атакі.
Пра гераічную 810-дзённую абарону мала напісана, гэты факт амаль не ўзгадваецца ў падручніках.
Менавіта абарона Смаргоні зблытала планы немцаў на іх шляху на Маскву.
Расійскія ваенныя збудаванні амаль не захаваліся, а нямецкія становяцца помнікамі.
Дот 74
Тыя з іх, што знаходзяцца каля самой Смаргоні – рэстаўруюць, бетонныя збудаванні ў лясах і па вёсках чакаюць свайго часу.
alt=”Image 18044″ >
Дот 5
“У верасні 1915 года пад Смаргонню, адыходзячы з баямі ад Вільна апынуўся ўвесь корпус расейскай гвардыі – гэта былі самыя найлепшыя жаўнеры тагачаснага расейскага войска, -распавядае ў сваёй кнізе “У Сморгони под знаком Святого Георгия” Уладзімір Лігута.
– У іх шэрагах служылі адмыслова адабраныя па росту і нават па колеру вачэй і валос жаўнеры. Менавіта гэты корпус атрымаў ад вярхоўнага галоўнакамандуючага загад – “ ні кроку назад і стаяць тут насмерць! Утрымаць смаргонскія пазіцыі і не пусціць варага на Менск і Маскву!”.
У першы дзень баёў немцы згубілі больш за 5,5 тысяч сваіх жаўнераў, а рускія каля 3 тысяч.”
У абароне Смаргоні ўдзельнічалі знакамітыя рускія пісьменнікі Міхаіл Зошчанка і Валянцін Катаеў.
Здымкі аўтара