У турніры па кансольных гульнях перамаглі госці з Мінску
Распавядае адзін з арганізатараў турніру Яўген Сарвас:
– Турнір мае назву combo fighting tournament.
Гэта гульні на спецыяльных гульнявых прыстаўках, іх яшчэ можна назваць аркаднымі гульнямі.
Гэтым разам мінчукі занялі ўсе першыя месцы.
Падчас турніра граюць гульні розных фарматаў і на розных прыстасаваннях .
Напрыклад, soul calibur 4 – 3D гульня, у яе граюць толькі на PS3 ці па інтэрнэце на PS3.
Пераможцы вызначаліся пасля чатырох гульняў.
Арганізатарам мерапрыемства ў Гродне было аматарскае аб’яднанне “Геншыкен”.