Гарадзенскія экстрэмалы завяршылі сезон
Каля 200 чалавек прыйшлі ў мінулую пятніцу ў клуб Флінт і павіншавалі пераможцаў у розных намінацыях: гэта і лепшая гульня аўтара, і пераможцы ў вышэйшай і першай лізе, унёсак у развіццё праекта і іншыя.
Пераможцы атрымалі прызы і падарункі.
Гэты сезон адрозніваўся ад мінулых тым, што ў вышэйшай лізе – гульні вялікай каманды з чатырох экіпажаў і вялізнага каардынацыйнага цэнтра – гралі ўсяго шэсць гульняў.
Яўген Шамшурын, капітан каманды #DEFINE true:
– Гэты сезон адрозніваўся ад мінулых тым, што падабраўся вельмі моцны склад гульцоў.
Таксама была вызначана мэта – перамога ў сезоне.
Менавіта на гэту мэту працавала каманда і прыклала максімум намаганняў, каб дасягнуць выніку.
Яўген Сарвас, капітан каманды Jolly roger:
– Гэты сезон быў для нашай каманды вельмі цяжкім і эмацыйным.
Малая колькасць вялікіх гульняў – іх было толькі шэсць, нанесла камандзе ўдар.
У нас много навічкоў, і з-за доўгай адсутнасці гульняў у людзей згубілася цікаўнасць.
Аднак дзякуючы дзеянням “шэрага кардынала” каманды нам удалося на фінальную гульню сабраць 4 экіпажы.
Яўген Ашэйчык, капітан каманды CreativЕ :
– Я б гэты сезон не закрываў, ён атрымаўся для мяне нейкі змрочны на ўспаміны.
Раней ўсё было па-іншаму: вышэйшая гульня была галоўнай, а гульня першай лігі – гэта быў выпуск людзей з каардынацыйнага цэнтру ў “палі”.
Таму, на маю думку, і людзей было болей і каманд.
Кепска таксама так ставіцца да аўтараў гульняў, але, калі ў наступным сезоне будуць гульні , то мы будзем гуляць.
Ігар Філіповіч, капітан каманды Elks off St. Hubert :
– Для нашай каманды сезон-2011 быў багаты на адкрыцці.
Гэта новыя ўражанні і эмоцыі ад незвычайных задум аўтараў на гульнях, і адкрыцці ў выглядзе новых гульцоў і новыя метады барацьбы за перамогу.
Аляксандр Віненка, капітан каманды “Летучие Мыши”:
– Для нашай каманды сезон паказаў, што не гледзячы на змяншэнне папулярнасці праекта, мы не прыбягаем да дапамогі наёмных гульцоў.
У нас ёсць Камандны дух, з якім мы ідзем на працягу 7 год.
У нас няма месца раздраю і ўся наша каманда дзейнічае як адзіны механізм.
Віталь Бондар, капітан каманды NEXT:
–Для нашай каманда гэты сезон быў вельмі не просты.
Упершыню не патрапілі ў тройку прызёраў, упершыню не напісалі гульню.
Аднак бліжэй да завяршэння сезона убачыліся і станоўчыя тендэнцыі: у прыватнасці – у каманду прыйшлі вопытныя гульцы і склаўся яшчэ адзін аўтарскі калектыў.
І мы з упэўненасцю і аптымізмам глядзім у будучыню.
Арганізатар праекта Night city у Гродна Павел Koom Красько скептычна выказаўся наконт мінулага году: “Асадак ад апошніх гульняў сезона да сённяшняга часу не дадае мне жадання што-небудзь аналізаваць і каментаваць.”
Новы сезон для гульцоў распачнецца перад самым Новым годам, а пакуль іх чакаюць невялікія размінкі ў выглядзе некалькіх мазгавых штурмаў.