У Астраўцы адбудзецца першы ў Беларусі рок-фестываль хрысціянскай музыкі
Ініцыятарамі правядзення фестывалю выступілі айцы кармеліты босыя, якія працуюць у Гудагаі.
Гаворыць айцец Казімір, пробашч Санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі:
–Ініцыятыва сыходзіць ад айца Паўла, які сам музыка, падчас навучання ў семінарыі граў у гурце “Подых Духа”.
У Астравецкім дэканаце і, у прыватнасці, у Гудагаі, ён займаецца душпастырствам моладзі.
Моладзі падабаецца рок-музыка, сам стыль, але тэксты бываюць розныя.
Таму і вырашылі сабраць беларускія хрысціянскія рок-гурты, якія выкарыстоўваюць тэксты духоўныя, рэлігійныя, з Бібліі.
Іх творчасць нясе моладзі пазітыўны пасыл.
Гэта першы падобны фестываль у Беларусі.
Раней хрысціянскія рок-гурты ладзілі толькі адзінкавыя канцэрты.
Калядны рок-фэст пройдзе на фоне святаў Раства.
Пачнецца ў 16 гадзін з імшы ў касцёле Казьмы і Дам’яна.
Канцэртная частка адбузецца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” на 800 месцаў.
Уваход вольны.
Рок-фестываль хрысціянскай музыкі ў Астраўцы ладзіцца на ахвяраванні вернікаў і святароў Астравецкага дэканата.
У планах айцоў кармялітаў зладзіць летам у Гудагаі вялікі фэст хрысціянскай музыкі.
Фота з сайта http://www.catholic.by