Анімаваныя дзіцячыя экскурсіі па Новым Свеце
Гадзінная пешая экскурсія будзе прысвечана аднаму з найцікавейшых гістарычных раёнаў Гродна “Новаму свету”.
Таццяна Касатая, аўтар:
Экскурсія будзе прысвечана жыццю ў “Новым свеце”, яго архітэктуры.
Яе будзе весці не толькі экскурсавод, але і пераапранутыя персанажы: Дзед Барадзед, Кот у ботах.
Разам з дзецьмі мы будзем шукаць скарб, інтрыга будзе захоўвацца ўвесь час.
-“Новы Свет” не ахоплівавецца падчас аглядных экскурсій па Гродне, а ён вельмі цікавы, незвычайны.
Дзеці не ведаюць, што знаходзіцца ў цэнтры горада.
Экскурсія практычна гатовая, засталося толькі дарабіць касцюмы.
Першых шукальнікаў скарбу “Мерцана” запросіць у “Новы свет” бліжэй да навагодніх святаў.
Гэта будуць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.
Фота з сайта http://dead-baradead.narod.ru