Новыя гульні ад гарадзенскага праекта Encounter

Першая, на гістарычную тэматыку мела назву “Без гісторыі – няма будучыні! ” і сабрала каля 30 аматараў гісторыі.

Аўтарамі гульні былі 2 гарадзенцы.

 

Распавядае переаможца гэтай гульні Аляксандр Навіцкі:

У гульні былі дастаткова цікавыя заданні.

Гісторыя нашага горадцу мне заўсёды падабалася,  і таму я з задавальненнем граў у гэтую гульню.

Праўда я і сам рабіў некаторыя памылкі, таму што ведаць усё пра наш прыгожы і таямнічы горад немагчыма.

 

50 пытанняў аматары гарадзенскай даўніны прайшлі за 50 хвілін і переможца вызначаўся набраў найбольшую колькасць балаў.

 

Другой гульнёй быў “Міксер” ад жодзінскага аўтара.

Больш сотні гульцоў з розных краін свету ў складзе 23 каманд сабрала гульня, якая сумясціла розныя фарматы: і рэбусы, і гібрыды, і кубраі. Напрацягу 2-х гадзін інтэлектуалы ламалі  галаву над разгадкамі  інтэлектуальных заданяў.

Перамагла ў гэтай гульні міжнародная зборная пад назвай “Якая гульня – такая і каманда”.

 

Да новага году аматараў інтэлектуальных гульняў Гародні чакае яшчэ некалькі гульняў розных цікавых фарматаў.