Выраб помніка Максіму Багдановічу ў Гродне адкладаецца
Камісія, якая ўчора, напярэдадні 120-ай гадавіны з дня нараджэння паэта сабралася ў Гродзенскім гарвыканкаме, прыйшла да высновы, што матэрыялы, прадстаўленыя на разгляд, па сваім змесце не змаглі выразіць глыбіню творчай асобы класіка беларускай літаратуры, піша grodno.gov.by .
Адкрыты конкурс на стварэнне бюста Максіма Багдановіча, прысвечаны 120-годдзю паэта, вынікі якога планавалася падсумаваць у снежні, працягваецца да вясны.
Цяпер да ўдзелу будуць запрошаныя скульптары і мастакі з усёй Беларусі.
Конкурс на стварэнне бюста Максіма Багдановіча ў Гродне абвешчаны Гродзенскімі ўладамі ў кастрычніку.
Удзельнічаць у ім мог любы гродзенец.
Заяўкі на ўдзел прымаліся да 1 снежня.
Для збору ахвяраванняў быў адкрыты адмысловы рахунак.
Бюст паэта, які правёў у Гродне першыя гады свайго жыцця, павінны з’явіцца ў горадзе ў 2012 годзе.
На здымку: Помнік на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце.
Здымак casimirus.livejournal.com