Музей Максіма Багдановіча ў Гродне адзначыў 120 – годдзе вялікага паэта
Мерапрыемства ў гонар паэта распачалося адкрыццём выставы “Гродна – калыска паэта”, прысвечанай дзіцячаму перыяду жыцця Максіма Багдановіча. Менавіта ў гэты час адбывалася фармаванне творчай асобы паэта пад уздзеяннем першых уражанняў ад гадоў, праведзеных у горадзе над Нёманам. Удзельнікамі выставы выступілі мінскія і гродзенскія мастакі рознага ўзросту і кірункаў творчасці. Кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры “Гісторыя мастацтва”, Яўген Шунейка, распавядае пра ідэю стварэння выставы:
Яўген Шунейка пра выставу by twojstyl
Па сканчэнні адкрыцця выставы гасцей сустрэла супрацоўніца музея ў вобразе маці паэта Марыі Апанасаўны, якая распавяла пра лёс сям’і Багдановічаў. Падараваная музею песня гарадзенскім паэтам і кампазітарам Яўгенам Петрашэвічам “Паэт, Богам пасланы” прагучала ў выкананні дзяўчыны Веранікі.
Паэт, Богам пасланы by twojstyl
Напрыканцы мерапрыемства гасцей чакаў музычны падарунак – выступ Зміцера Вайцюшкевіча. Музыка заспяваў песні на вершы У. Караткевіча, Г. Бураўкіна, Л.-Д. Майсюка і інш.
alt=”Image 18179″ >
Зміцер прапанаваў прысутным сваю інтэрпрэтацыю “Раманса” М. Багдановіча.
Зміцер Вайцюшкевіч “Раманс” by twojstyl
Здымкі аўтара