Гродзенскі заапарк запрашае на навагоднія экскурсіі
Гэта новая форма працы для гродзенскага заапарку.
Алена Уладзімірнаўна Пятрова, загадчыца навукова-асветніцкага сектара :
– Экскурсія будзе праводзіцца ў гульнёвым выглядзе, з загадкамі і жартоўнымі пытаннямі.
Яна будуецца вакол усходняга календара – жывёлы падзеленыя на 12 груп.
Пасля таго, як дзеці пройдуць па тэрыторыі заапарку, яны спыняцца на “Бабуліным падворку”.
Тут іх будзе чакаць елка, карагод, Дзед Мароз і, канешне, невялікія падарункі.
Пры жаданні дзеці змогуць пакатацца ў вазку, сфатаграфавацца.
Экскурсія разлічана на дзяцей ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў.
Вандроўка па заапарку будзе доўжыцца паўтары гадзіны.
Замовы на экскурсію прымаюцца ад сёння па тэлефоне 95 13 74.
Кошт – 30 000 рублёў на групу (без уліку кошту ўваходнага білета).
Памер групы – ад 10 да 25 дзяцей.
Фота з сайта http://www.grodnozoo.by