За апошнія тры дні ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 8 ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі
У пятніцу каля 16.20 на другім кіламетры аўтадарогі Ліда-Ліпнішкі кіроўца на “Рено Лагуна” не ўлічыў стан праезджай часткі ва ўмовах снегападу.
Выехаўшы ў выніку заносу на паласу сустрэчнага руху машына збіла веласіпедыстку, якая рухалася па ўзбочыне.
Машына апракінулася ў кювет.
Кіроўца і яго дачка, прышпіленыя рамнямі бяспекі, не пацярпелі.
Веласіпедыстка памерла ў бальніцы.
Яшчэ тры ДТЗ пятніцы абышліся без смяротных зыходаў.
У Гродне жыхар Іўеўскага раёна не нерэгуляваным пешаходным пераходзе на пр-це Янкі Купалызбіў адразу двух пешаходаў.
Бліжэй да 10 гадзін вечара на вуліцы Вольгі Соламавай, мясцовы жыхар, кіруючы «БМВ» не справіўся з кіраваннем, з’ехаўшы з дарогі, збіў металічную агароджу, светлавую апору, пасля чаго перакуліўся (на здымку).
Пацярпелі пасажыркі.
У суботу ў 19-20 каля вёскі Дамоўцы Шчучынскага раёна кіроўца аўтамабіля «Форд Мандэо» наехаў на пешахода, які перабягаў дарогу па-за пасажырскім пераходам.
У нядзелю ў Наваградскім раёне загінуў пад коламі “Волгі” ляжачы пешаход – 41-гадовы жыватнавод.
Каля васьмі гадзін вечара кіроўца ехаў на ферму і падумаў, што пераехаў капну сена.
На адваротным шляху кіроўца вырашыў паглядзець, што адбылося, і знайшоў памерлага ад траўмаў чалавека.
Побач у кювеце ляжаў не пашкоджаны ровар загінулага.
У гэты ж дзень каля 18 гадзін каля вёскі Галоўнічы пенсіянер, які кіраваў “Жыгулямі”, наехаў на веласіпедыста.
Веласіпедыст рухаўся ў спадарожным напрамку па ўзбочыне.
Ён трапіў у бальніцу з дыягназам алкагольнае апьяненне, закрыты пералом рабра, пасля аказання дапамогі вярнуўся дамоў.
Паводле http://gaigrodno.by