Мастацкая выстава да дня народзін Максіма Багдановіча адкрылася ў Гродне

|

Свае працы змясцілі на выставе жывапісцы Аляксандр Сільвановіч, Вікторыя Ільіна, графікі Валянціна Шоба і Юры Якавенка, скульптар Уладзімір Панцялееў. Таксама паўдзельнічаць у выставе запрасілі мастакоў Андрэя Вераб’ёва з Магілёва і Саўлюса Рудзікаса з Друскінінкая (Літва).

 

 

 

alt=”Image 18200″ sub=”В. Шоба. Мне снілася” >

 

Каб кожны змог лепей зразумець творы на выставе, пад кожным палатном змяшчаліся вершаваныя радкі Максіма Багдановіча. Пасярэдзіне выставачнай залі размяшчаўся вянок – алюзія на адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча.

 

 

 

Падчас урачыстага адкрыцця мастак Аляксандр Сільвановіч падкрэсліў цікавасць касмічнай тэмы ў выставе. А літовец Саўліс Рудзікас падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што ён мала ведае вершаў Багдановіча, яму падаецца блізкай пейзажная і філасофская лірыка паэта.

 

Выстава сабрала вялікую колькасць наведнікаў. Убачыць паэтычную творчасць Багдановіча ў мастацкім увасабленні прыйшлі настаўнікі, музыкі, мастакі, гродзенская моладзь, прысутнічалі таксама польскія і літоўскія дыпламаты, гарадскія ўлады.

 

Адкрыццё мастацкай падзеі суправаджаў струнны квартэт настаўнікаў дзіцячай музычнай школы №2 “Музычная палітра”.

 

 

Здымкі аўтара