Памінальная імша ў гонар Стэфана Баторыя
Набажэнства на лацінскай мове ўзначаліў Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Па сканчэнні імшы, Генеральны консул РП у Гродне, Анджэй Хадкевіч, усклаў кветкі да бюсту Стэфана Баторыя і падкрэсліў важнасць яго асобы:
– Стэфан Баторый – значная асоба для гісторыі Польшчы.
Ён зрабіў вялікі ўнёсак не толькі ў палітычных ды вайсковых справах, але і ў культурным накірунку.
Неспадзянкай для веруючых быў удзел у набажэнстве прадстаўнікоў рыцарскага клуба “Гарадзенскі двузуб”.
alt=”Image 18226″ >
Польскі ансамбль Bractwo Lutni z dworu na Wysokej сваім выступам завяршыў памінанне Стэфана Баторыя.
Урачыстасці да 425 гадавіны смерці польскага караля і вялікага князя літоўскага ладзіліся Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне.
Былы езуіцкі касцёл, дзе праходзіла памінальная імша, значны для караля польскага і вялікага князя літоўскага.
Стэфан Баторый яшчэ ў 1584 годзе хацеў каб езуіты пабудавалі касцёл і калегіум у Гродне, на што і ахвяраваў грошы. Толькі пасля смерці караля яго жаданне было здзейснена.
Здымкі Уладзіславы Барысік