Андрэй Пачобут стаў журналістам года ў Польшчы
Пачобут атрымаў узнагароду за яго прафесіяналізм, прасоўванне міжнародных стандартаў працы ў сродках масавай інфармацыі і захаваннем этычных канонаў прафесіі.
Паколькі Андрэй не можа пакідаць Беларусь, узнагароду атрымала яго жонка Аксана.
Андрэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле «паклёп ў дачыненні да прэзідэнта», яму забаронены выезд за мяжу. «Суд прызнаў журналіста вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзейнай улады. Судовы працэс быў закрыты. Журналіст правёў за кратамі 3 месяцы.
Здымак з сайта http://www.svaboda.org