На Раство надвор’е будзе як у лістападзе
У бліжэйшыя дні дзённая тэмпература застанецца ў межах ад -3 да +2.
Уначы – ад 0 да -5, месцамі да -8 градусаў марозу.
Свята Раства каталікі і пратэстанты сёлета будуць сустракаць пад дажджом і мокрым снегам.
Днём 24 снежня чакаецца -3+2, месцамі слабы галалёд.
Такая ж тэмпература па папярэдніх прагнозах гродзенскіх сіноптыкаў захаваецца на ўсю калядную ноч.
А днём 25 снежня стане яшчэ цяплей: -1+4 градусы.
Магчыма ў апошнія дні года надвор’е стане больш зімовым, але дакладныя прагнозы сіноптыкі рабіць пакуль не рызыкуюць.
Здымак з сайта http://jusha-jushaserp1124.blogspot.com