Свечкі за здароўе палітвязняў запаляць у Гродне
Падобныя акцыі плануюцца ў кожным буйным беларускім горадзе. У Гродне актывісты збяруцца ў Свята-Пакроўскім саборы ў 16.30.
Напярэдадні 19-га снежня, піша spring96.org, участковыя міліцыянты наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзіл пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый, пад якімі разумеюцца ўсе мерапрыемствы, якія не дазволены гарвыканкамам, і адказнасць паводле Адміністрацыйнага кодэксу.
Кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін мяркуе, што ўлады не ведаюць, як будзе адзначацца гадавіна мірнай мініфестацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, але папярэджваюць актывістаў, каб пасля можна было прыцягнуць іх да адказнасці.
Калі Юрый Істомін запытаўся ва ўчастковага, ці змогуць людзі паставіць свечкі за здароўе палітвязняў, той адказаў: “Можна гэта рабіць, калі ідзеце ставіць свечкі блізкім cваякам або з блізкімі сваякоў”.