Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” рыхтуюцца да Калядаў
На працягу некалькіх вечароў напэрэдадні імпрэзы група актыўных удзельніц праграмы пад кіраўніцтвам вядучай секцыі «Беларускія вячоркі» Веры Кунцэвіч займалася падрыхтоўкай святочных паштовак.
Сёлета агульныя заняткі і секцыі ў межах УЗВ наведвае каля 70 сталых гарадзенак і гарадзенцаў. Падрабязней пра «Універсітэт Залатога Веку» можна пачытаць на блогу праграмы.