Гарадзенскіх студэнтаў медыкаў пратэставалі на здароўе
Да такой высновы прышлі супрацоўнікі кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя. Матэрыялам даследавання паслужылі дадзеныя ананімнага апытання студэнтаў ВНУ.
У апытанні прыняло ўдзел 380 студэнтаў, 76 – хлопцаў і 304 дзяўчыны, якія пражываюць у студэнцкім інтэрнаце. Сярод апытаных студэнты розных курсаў і факультэтаў ва ўзросте 18-26 год.
У выніку даследвання высветлілася, што будучыя медыкі дрэнна харчуюцца, не высыпаюцца ў поўнай меры, ужываюць моцныя спіртныя напоі, кожны пяты з апытаных паліць.
>
Больш за палову апытаных звязалі зніжэнне якасці жыцця з пражываннем ў інтэрнаце.
Кожны трэці лічыць, што пагаршэнне харчавання, сну, падрыхтоўкі да заняткаў звязана з умовамі жыцця ў інтэрнаце.
Але кожная пятая дзяўчына і кожны трэці хлопец падкрэслілі станоўчы ўплыў інтэрната ў інтымнай сферы. Дзве трэці апытаных сталі больш камунікабельнымі і таварыскімі.
Нягледзячы на дрэнны ўплыў інтэрната на здароўе, болей за палову студэнтаў адказалі, што не абмянялі б свае месца пражывання на іншае.
Фота з сайту http://www.aif.ua