На тры кнігі па гісторыі Гродна стала больш
“Пешшу па Ажэшка і Савецкай”, “Гісторыя гарадзенскіх плошчаў” , “Парк Жылібера і заапарк Каханоўскага” – новыя кнігі з серыі ХронаГродна, дзе па словах аўтара сабрана шмат цікавых фактаў з гісторыі горада, якія да гэтага часу былі невядомыя шырокай публіцы.
Кнігі цікавыя яшчэ і тым, што ў кожнай вельмі шмат фота, якія адлюстроўваюць пасляваенны Гродна.
Віктар Саяпін пра свае новыя кнігі by twojstyl
>
Як паведаміў аўтар, на гэтых кнігах серыя ХронаГродна не скончваецца:
– Прэзентацыя наступных дзвюх кніг запланавана ў сакавіку.
Пятая кніга ў серыі будзе пра грамадскі транспарт Гродна. Гэта гісторыя з’яўлення першых таксі, аўтобусаў, тралейбусаў, воднага транспарта, а таксама гісторыя гродзенскага аэрапорта.
Другая кніга ( шостая ў серыі) – гісторыя страчаных помнікаў архітэктуры (Фара Вітаўта, палац Радзівілаў, царква Аляксандра Неўскага)
Яшчэ адну цікавую кнігу пра няздейсненыя праекты архітэктараў я запланаваў сёмай у серыі.
У ёй я распавяду чытачу пра зусім іншую Гародню, у якой мы маглі б жыць, калі б гэтыя праекты ажыццявіліся.
На прэзентацыі прысутнічала першая настаўніца, класны кіраўнік, аднакласнікі, а таксама першы чытач усіх кніг Віктара Юр’евіча – унук Данік.
Усе прысутныя мелі магчымасць набыць кнігі і атрымаць аўтограф.
Фота Ганка Марза