“Магічнае люстра пана Твардоўскага” ўбачылі ў Бабруйску

|

На форуме былі прадстаўлены спектаклі чатырнаццаці калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі.

Большасць пастановак створана па п’есах беларускіх драматургаў.

Спектакль “Магічнае люстра пана Твардоўскага” створаны гродзенскімі лялечнікамі ў 2009 годзе  па пьесе сучаснага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва.

Вялікім поспехам у маленькіх гродзенскіх гледачоў карыстаюцца спектаклі “Шлях да Бэтлеема” і “Піліпка і Вядзьмарка”, створаныя паводле пьес  гэтага аўтара.

Абедзьве пастаноўкі  неаднаразова  ўдзельнічалі ў Міжнародных фестывалях тэатраў лялек у Літве, Польшчы, Сербіі, Чэхіі і Расіі.