Дзед Мароз і Снягурка пасяліліся ў гарадзенскім заапарку
З 19 снежня па 9 студзеня гарадзенскі заапарк прапануе наведвальнікам экскурсіі з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і Бабы Ягі.
>
З жывёламі – жыхарамі заапарку – дзяцей і іх бацькоў знаёміць Снягурка.
Баба Яга ў заапарку незвычайна добрая, любіць жывёлаў і гуляе з дзецьмі ў вясёлыя гульні.
Дзед Мароз запальвае агенчыкі на святочнай елцы і водзіць з дзецьмі хараводы.
Без падарункаў і добрага настрою ніхто не застанецца.