Гарадзенскія габрэі адзначылі Хануку
Само свята мае даволі цікавую гісторыю. Свята з’явілася больш за дзве тысячы год таму ў напамін пра паўстанне Макавеяй, вынікам якога быў разгром і выгнанне з Храмавай гары грэка-сірыйскіх войскаў і іхніх жыдоўскіх хаўруснікаў у 165 року да н. э.
У Ізраілі свята лічыцца “дзіцячым”, таму што ў гэтыя дні дзеці ў школах не вучацца. Апроч гэтага па старой традыцыі, што існавала на нашых землях, дзецям габрэяў рабілі грашовыя падарункі . Усіх частавалі бульбянымі блінамі і гулялі ў адмысловы ваўчок – дрэйдэль.
На Гарадзеншчыне вякамі складаліся падобныя традыцыі, таму, акрамя запальвання знічоў, на свяце зайграў яшчэ адмысловы дзіцячы ансамблью. Пасля выступу ўсіх прысутных чакаў пачастунак.