Лёс гродзенскіх дрэваў будзе вырашацца праз галасаванне
Адпаведнае рашэнне “Аб некаторых пытаннях выдалення аб’ектаў расліннага свету, размешчаных на тэрыторыі г.Гродна” Гродзенскі гарвыканкам прыняў 21 снежня.
Пра месца і час правядзення грамадскіх слуханняў і колькасць “лішніх” дрэваў праз абвесткі ў друку і на сайце гарвыканкама будзе паведамляць спецыяльная камісія.
Падчас слуханняў кожны зможа прагаласаваць за ці супраць захавання кожнага дрэва.
Калі больш за 50% прагаласаваўшых выкажуцца за захаванне дрэва, – яно застаннецца.
Слуханні не будуць тычыцца дрэваў, якія растуць на сетках, перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў.
Аднак цяпер знос гэтых дрэвах дорага абыйдзецца зацікаўленым асобам і арганізацыямі.
Ім давядзецца вырашаць, што больш мэтазгодна: зрубіць дрэва і заплаціць альбо пракласці кабель у абыход.
Сродкі за знос дрэваў будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак, створаны для азелянення Гродна.
Бясплатна можна спілаваць дрэва толькі ў выпадку, калі яно замінае натуральнаму асятленню будынкаў, але для гэтага неабходнае заключэнне санітарнай службы.
Цяпер танней будзе перасадзіць дрэва на новае месца, чым вынішчыць яго.
Месца пасадкі і перасадкі дрэваў вызначае камісія па азеляненні.
Гарадское упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаюць гродзенцаў выказваць свае прапановы па азеляненні горада.
Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха, які змагаецца супраць неабгрунтаванага знішчэння зялёных насаджэнняў у Гродне, на новы парадак вырашэння лёсу дрэваў глядзіць без аптымізму:
– Паглядзім, наколькі нефармальны падыход будзе, наколькі будзе даносіцца інфармацыя да грамадскайсці.
Паведамлення на сайце і ў газеце мала. Трэба вешаць абвесткі для мясцовых жыхароў і інфармаваць людзей аб тым, што яны маюць права паўплываць на рашэнне.
У нас чалавек сам павінны быць адукаваным і дакладна ведаць, якія правы мае, а я лічу, што ўлады павінны заахвочваць людзей уплываць на сітуацыю.
Вопыт апошніх гадоў пазбавіў мяне аптымізму.