Лёс навагодніх елак пасля святаў

Усім падабаецца, але з елкамі штогод паўсюдна ўзнікае адна і тая ж праблема – вуліцы і сметнікі проста заваленыя навагоднімі прыгажунямі.

Пра тое, куды трапляюць навагоднія елкі пасля святаў карэспандэнт “Твайго стылю” паразмаўляў з начальнікам раслінаводства і гандлю гарадзенскага “Зелянгасу” Леанідам Юшкевічам.

 

Елкі, за дэкарацыю якіх адпавядае наша арганізацыя, мы проста спальваем. У нас ёсць свая кацельня.  Дзякуючы ёй некалькі дамоў атрымліваюць  цяпло і гарачую ваду да канца халадоў. Праўда, спаліць елкі ў той жа год, калі іх выкінулі не атрымліваецца. Толькі на наступны, бо дрэва павінна высахнуць – тлумачыць спадар Леанід.

 

Самым распаўсюджаным спосабам утылізацыі сухой ялінкі ў нашай краіне, сапраўды, з’яўляецца спальванне. Гэта значыць, што спальваючы елкі, мы свядома забруджваем атмасферу сажай і дымам, бо яловыя дровы – далёка не самае лепшае паліва. Часам, аднак, іншай альтэрнатывы няма, бо індустрыя перапрацоўкі елак і вытворчасць з іх практычна не развіта ні у нашым горадзе, ні на  Беларусі.

 

Мы не валодаем такой колькасцю прадпрыемстваў абсталяваных тэхнічна, як у Заходняй Еўропе. У Францыі напрыклад, існуе цэлая лінія касметыкі, якая вырабляецца на аснове сыравіны з перапрацаваных навагодніх елак. Рэклама гэтай касметыкі абяцае, што выкарыстоўваючы яе жанчына ўбярэ святочны дух літаральна праз  скуру і час страціць над ёй сваю ўладу. Зразумела, наўрад ці хоць адна касметыка здольная на падобнага роду магію, але драўніна елі, сапраўды, багатая карыснымі для скуры чалавека пажыўнымі рэчывамі, якія здольны вярнуць скуры квітнеючы выгляд.

 

У Нямеччыне і Даніі з драўніны навагодніх елак вырабляюць мэблю. Відаць, у Заходняй Еўропе утылізацыя елак – справа досыць прыбытковая.

 

Ёсць і ў нас народныя ўмельцы, якія выразаюць лыжкі і дудачкі са старых елак. Аднак – гэта толькі рамяство, а не  прамысловыя маштабы. Фабрыка па вытворчасці мэблі выпускае ў дзень па некалькі дзесяткаў якасных шафаў і сталоў, а адзін чалавек за дзень максімум выразае адну-дзве лыжкі. Пры такіх тэмпах, колькасці елак у якасці вытворчага матэрыялу пад адным са шматпавярховых дамоў нашага горада хопіць на ўвесь год наперад.

Станоўчай тэндэнцыяй з’яўляецца тое, што ўсё часцей лясную ялінку  замяняе штучнае дрэва. Ды і сапраўды, хімічная прамысловасць за апошнія гады пайшла далёка наперад і якасць штучных навагодніх прыгажунь расце з кожным годам. Часам прыгожа аздобленую елачку з полівінілхларыду засыпаную штучным снегам, з двух крокаў немагчыма адрозніць ад сапраўднай.

 

Паводле Леаніда Юшкевіча, ужо каля 20 % гарадзенцаў упрыгожваюць на Новы год штучныя елкі, а 70% па-ранейшаму аддае перавагу натуральным ялінкам. Астатнія  упрыгожваюць дрэўцы ў кадках або букеты з яловых ці сасновых галінак.

 

Гарадзенскі “Зелянгас” таксама займаецца вырошчваннем і продажам навагодніх прыгажунь ў кадках.

 

Штогод, у перыяд Каляд і Новага Года, мы прадаем прыкладна сто такіх дрэваў – кажа спадар Леанід.

 

Ён папярэджвае, што “Зелянгас” не прымае ў насельніцтва навагоднія прыгажуні ў кадках пасля заканчэння свята.

 

Такую елку можна без праблем высадзіць у сябе на прысядзібным участку або лецішчы. Ну, а калі ў каго няма ні таго, ні іншага, то можна высадзіць нават у двары шматпавярховага домараіць Леанід Юшкевіч.

 

Паводле яго прыкладаў, добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі вакол шматпавярховых дамоў у нашым горадзе апошнім часам дастаткова.

 

– Дагляд жа за перасаджанымі ялінкамі зусім не скамплікаваны  і даступны нават пачынаючаму садаводу. Галоўнае – гэта сваечасова паліваць дрэўца, – раіць наш суразмоўца.

 

Спадар Леанід прызнаецца, што ўласна ён, ужо больш за 10 гадоў на Новы год упрыгожвае штучную ялінку.