Дапамагчы Рыгору Барадуліну

|

Яе мэтай з’яўляецца матэрыяльная дапамога хвораму народнаму паэту Беларусі .

Падобная акцыя ладзілася яшчэ ў 2008-м годзе. Тады было  распаўсюджана каля 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.

 

Глеб Лабадзенка на сваім блогу пазначае:

1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта, гэта мая ініцыятыва, якую я ажыцьцяўляю зь ягонага дазволу.

2. акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну “няма чаго есьці” (як гэта спрабавала выставіць адная вар’ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сьціпла, за званьне народнага атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў.  І калі мы можам выказаць яму сваю любоў і падзяку ня толькі на словах – чаму гэтага не зрабіць?

3. гэта – не акцыя па продажы кніг. вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографам Рыгора Барадуліна.

 

Для ўдзелу ў акцыі трэба звязацца з Глебам Лабадзенкам.

Плануецца, што да акцыі далучацца навучальныя ўстановы і грамадскія арганізацыі Гродзеншчыны.