75-годдзе гарадзенскага краязнаўцы

|

Спадар  Вераціла вядомы сваёй рэстаўратарскай працай. Як рязьбяр удзельнічаў у шматлікіх выставах з 1974 года, аўтар  помнікаў у Ваўкавыскім і Бераставіцкім раёнах.

Ягоныя працы па нумізматыцы, археалогіі, этнаграфіі вядомыя шырокаму колу беларускіх навукоўцаў.

Апошнім часам Міхась Вераціла не часта ідзе на кантакт з журналістамі і калекцыянерамі.

Ягоная сядзіба з’яўляецца вялізным музеем, дзе за плотам – жорны з закінутых млыноў,  у хаце стаяць самавары і прасы розных часоў і краін, а вялізнай калекцыяй паштовак можа ганарыцца любы музей Гарадзеншчыны.