У Слонімскім раёне ратавалі карову са склепу

|

Калгасная карова, адбіўшыся ад статку, забрыла ў прыбудову на прыватным падворку і правалілася ў склеп, паведаміў галоўны спецыяліст Цэнтра прапаганды і навучання пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС Вадзім Хатэнка.

Гаспадыня была вымушаная выклікаць выратавальнікаў.

Каб вызваліць карову, ім давялося бензапілой пашырыць уваход у склеп.

 

 

Жывёлу абвязалі выратавальнымі вяроўкамі і з дапамогай бульдозера выцягнулі на паверхню.

Ветэрынар, які адразу агледзеў карову, не знайшоў пашкоджанняў.

Праваліўшыся на глыбіню метр восемдзесят, жывёла толькі спужалася.

Больш пацярпелі гаспадарскія нарыхтоўкі на зіму.

 

alt=”Image 18610″ >

Прыбудова, у якую забрыла карова