На машыну гродзенца скочыў лось

|

Разбіўшы лабавое шкло, лось скокнуў у салон іншамаркі.

Кіроўца не пацярпеў. Убачыўшы перад сабой лося, ён закрыў твар рукамі.

 

Рамонт машыны яе ўладальніку давядзецца аплочваць самастойна, гэты выпадак нестрахавы. Аднак кіроўцу гэта не засмуціла – ён рады, што застаўся жывы.