Экскурсіі па гарадах і мястэчках Гарадзеншчыны правядуць мясцовыя жыхары
Распавядае дырэктар фірмы “Мерцана” Галіна Фацеева:
–Экскурсіі будуць ладзіць жыхары населеных пунктаў: мястэчак ці гарадоў, якія жывуць у гэтым горадзе амаль усё сваё жыццё. Яны пакажуць наведвальнікам тое, што ніколі не пакажа звычайны гід. Некалькі такіх экскурсій зроблена мясцовымі жыхарамі ў выглядзе гульняў. Некаторыя экскурсіі вельмі вузкія і тэматычныя, і я думаю, што іх можна будзе прадаць не ўсім. Такой экскурсіяй з’яўляецца да прыкладу экскурсія “Шляхам Карскага”. Яна будзе цікава людзям, якія ведаюць, хто такі Карскі.
Праблема сучасных экскурсій у тым, што людзі становяцца больш патрабавальнымі, і няма патрэбнай інфаструктуры. Да прыкладу я не пашлю на цэлы дзень экскурсантаў у вёску Парыж Віцебскай вобласці, бо ім там няма дзе прыпыніцца, няма дзе паесці. Людзі хочуць нечага цікавага і нязведаннага, але ім патрэбная інфаструктура.
Экскурсіі будуць ладзіцца як працяг сумеснага праекта, распрацаванага краязнаўцамі і гісторыкамі Беларусі ў рамках праекта Інстытута прыкладной гісторыі сумесна з АГА “Фонд імя Льва Сапегі” і гарадзенскім абласным ТБМ.
Уладзімір Хільмановіч, прадстаўнік “Фонда імя Льва Сапегі” распавядае:
– Праект распрацаваны нашымі краязнаўцамі, усё выкладзена ў інтэрнэце і турфірмы могуць гэта выкарыстоўваць. Старыя распрацоўкі – гэта не значыць – што яны не могуць працаваць. Скажу пра тое, што маўр зрабіў сваю справу.. .
На дадзены момант наведвальнікаў чакаюць наступныя маршруты: “Гісторыя хрысціянства ў храмах Беларускага Палесся”, “Прынёманскімі шляхамі Я. Карскага”, “Шмат той згубіў, хто ў Дзятлаве не быў”, “Дзятлаўшчына на скрыжаванні часоў”, “У пошуках слонімскіх скарбаў”, “Гульня-вандроўка “Крэўскі кірмаш” і іншыя.
Фота з маршрута “У пошуках слонімскіх скарбаў”