У Гродне прагназуецца ўзмацненне ветру і пахаладанне
У наступныя суткі ў Гродне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, часам ападкі (у асноўным дождж), уначы і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галаледзіца.
Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, уначы парывы да 14 м/с, днём – да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы 0..-2, днём +6…+8.
13-14 студзеня на большай частцы Гродзенскай вобласці снег, мокры снег, месцамі завіруха, на дарогах галаледзіца.
Захаваецца моцны вецер.
Уначы яго парывы дасягнуць 17-22 м/с, месцамі да 24 м/с, днём у асобных раёнах да 15-20 м/с.
У суботу накірунак ветру зменіцца на паўночна-заходні, парывамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра 13, 14 студзеня па вобласці чакаецца ў межах -3..+2 у дзень, -2..-7 градусаў марозу ўначы.
Сярэдняя дэкадная тэмпература паветра 11-20 студзеня чакаецца на 2-3 градусы вышэй за кліматычную норму (норма -5…-8 градусаў).