Донарам можа быць не кожны

|

Ёсць сэнс растлумачыць, чаму не варта быць даверлiвымi ў адносiнах да падобных з’яў, i распавесці, якiя патрабаваннi iснуюць для донараў, на якiх умовах адбываецца пералiванне крывi.

 

Донарам можа быць практычна здаровы чалавек ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, грамадзянiн Беларусі цi чалавек, які мае рэгiстрацыю і пражывае на тэрыторыi краiны не менш за паўгады.

 

Нарыхтоўка крывi адбываецца па месцы жыхарства. У Гродне донарамi стаць могуць толькi жыхары Гродна и Гродзенскага раёна. Гэта тлумачыцца тым, што станцыя пералiвання крывi атрымоўвае iнфармацыю аб людзях, пастаўленых на ўлiк ў псiханеўралагiчным, наркалагiчным, скурна-венералагiчным, супрацьтуберкулёзным дыспансэрах, для адхiлення іх ад донарства. Прасачыць жа звароты грамадзян у такiя ўстановы iншых населеных пунктаў немагчыма.

 

Такім чынам, чалавек, прапісаны ў Гродне, не зможа ўласна дапамагчы жыхару іншага горада – усе пытанні недахопу донараў павінны вырашаць паміж сабой ўстановы пералівання крыві, а не родныя хворага, і інфармацыя аб сапраўднай неабходнасцi ў донарах можа зыходзiць толькi з афiцыйных крынiц.

 

Трэба адзначыць, што дзецям па меры магчымасцяў пералiваюцца кампаненты крыві ад пастаянных, правераных донараў, а не тых, што з’явілiся ўпершыню.

 

Донарам неабходна мець з сабой пашпарт, мужчынам – ваенны білет. Па месцы жыхарства тэрапеўтам запаўняецца даведка аб стане здароўя патэнцыяльнага донара, туды заносяцца вынікi флюараграфічнага абследвання, для жанчын – агляду гінеколага.

 

На станцыі робіцца аналіз крыві, ацэньваецца ўзровень гемаглабіна, які павінен быць крыху вышэй, чым для здаровага ўвогуле чалавека. Вага донара не можа быць ніжэй за 55 кг, у яго не павінна быць хранічных захворванняў. Не можа быць донарам цяжарная жанчына, чалавек, які перанёс аперацыю па выдаленню органа.

 

З асаблівай ўвагай апытваюцца донары, якія маюць на целе татуіроўкі, пірсінг, таму што пры ажыццяўленнi гэтых маніпуляцый ёсць верагоднасць занясення інфекцый, якія перадаюцца з крывёй (гепатыты).

 

Такім чынам, донарам можа быць той чалавек, які вядзе здаровы лад жыцця, які ў стане падзяліцца лiшкам свайго здароўя з хворым чалавекам. Быць донарам ганарова!

 

Дар’я Шашкова, урач-трансфузіёлаг Гродзенскай абласной станцыі пералівання крыві

 

Даведка ТС:

 

Зараз у Гродне налічваецца каля 4 тыс. донараў крыві. Ахвотныя далучыцца да іх ліку могуць звяртацца па адрасе вул. Студэнцкая, 6, г. Гродна.