Першая чарга рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Гродне завершана

|

Як паведамляе БелТА, абноўлены адміністратыўна – бытавы будынак у якім размешчана адміністрацыя станцыі, пакоі адпачынку для пасажыраў, памяшканні розных дапаможных службаў. Зроблена частковая перапланіроўка трох паверхаў. Замест трох- і чатырохмясцовых пакояў адпачынку новыя пакоі, якія разлічаны на адно і два месцы. Замененыя сістэмы вода- і электразабеспячэння.

 

Уцеплены фасад будынка, заменены вокны і дзверы. Як адзначае прэс-служба, сучасны выгляд будынку надае аздабленне фасада шкло-керамагранітнай пліткай і падведзенае да яго падсвятленне.

 

Цалкам завяршыць рэканструкцыю вакзала запланавана ў бягучым годзе. Падчас другой чаргі рэканструкцыі плануецца абнавіць менавіта будынак вазала – памяшканні чыгуначных кас, залу чакання, памяшканне памежнай і мытнай службы.

 

Здымак hrodna.ucoz.ru