У Гродне хутка адкрыццё дзвюх новых кавярняў
Кавярня “Рим” (УПП “Рим”) месціцца па адрасе вул. Горкага, 91. Яе змяшчальнасць складзе 50 месцаў. Міні-кавярня “Славполь” (СТАА ”Славполь”) па вуліцы Дзяржынскага, 40/4 разлічана на 48 месцаў, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
У Гродне за 2011 год было адчынена 14 аб’ектаў грамадскага харчавання на 803 месцы. Сёлета запланавана адкрыццё некалькіх кавярняў. Прадпрыемствам па аказанні паслуг ”Метро Клуб” вядуцца працы па вуліцы Перамогі, 31. Тут плануецца пабудаваць комплекс аб’ектаў грамадскага харчавання на 200 месцаў. ЗАТ “Камена” праводзіць працы па рэканструкцыі памяшканняў пад кавярні па вуліцы Студэнцкай, 4.
Здымак bagb.by