Cтаніслаў Сямашка падаў у адстаўку

|

Сярод магчымых прычынаў называюцца кепскае фінансавае становішча арганізацыі і запазычанасці па камунальных плацяжах офісаў арганізацыі.

 

Вядомы на Гродзеншчыне  прадпрымальнік, мае гатэлі ў Гродна і Шчучыне. З’яўляецца фундатарам аднаўлення пахаванняў нямецкіх салдатаў, што загінулі ў часы другой сусветнай вайны на Беларусі. Вядомы таксама тым, што мае дачыненне да аховы пахаванняў нямецкіх салдатаў, якія пахаваныя на Гродзеншчыне ў першую сусветную.

 

Станіслаў Сямашка 12 верасня 2009 года на з’ездзе СПБ быў абраны кіраўніком арганізацыі. Да гэтага з’езду, ён ня меў ніякага дачынення да польскага руху на Гродзеншчыне. Вядомы таксама тым, што ў студзені мінулага году абяцаў правесці маршы ў падрымку Лукашэнкі. Апроч гэтага, менавіта Сямашка папрасіў беларускія ўлады праверыць, наколькі польскі закон “Аб карце паляка” адпавядае нормам міжнароднага права.

 

Здымак БелТА