Малітва за еднасць хрысціян у гродзенскім катэдральным касцёле

|

Ксёндз Антоній Грэмза:

– Экуменічнае набажэнства будзе складацца з дзвюх частак: Літургіі Слова і Літургіі Святла. Будзем разважаць Слова Божае – гэта галоўны фундамент, які нас злучае, і ўсе мы, хрысціяне, павінны несці ў свет Святло Хрыста.

 

Міжканфесійная малітоўная сустрэча ладзіцца ў гродзенскай катэдры другі раз. Сёлета на набажэнства запрошаныя прадстаўнікі праваслаўнай і лютэранскай канфесій.

 

У перыяд з 17 па 25 студзеня малітва аб адзінстве хрысціян будзе чытацца ва ўсіх каталіцкіх храмах дыяцэзіі.

 

Тыдзень малітваў за еднасць хрысціян па ўсіх свеце праводзіцца на працягу 45 гадоў.

 

Здымак з сайта http://lifeinfaith.wordpress.com