З’явілася размалёўка з архітэктурнымі помнікамі Гродна
У зборнічку “Гародня” – дзесятак контурных малюнкаў : касцёлы, кірха, сінагога, Каложская царква…
Мэта выдання – пазнаёміць дзяцей з архітэктурнымі помнікамі горада.
Таццяна Канопкіна, старшыня Гарадзенскага ТБШ:
-Мы хочам, каб маленькія гарадзенцы ведалі, якія прыгожыя помнікі мае Гародня, ведалі, дзе, напрыклад, стаяла стаяла Фара Вітаўта, і маглі паказаць бацькам. З гэтай мэтай і стваралася выданне.
Яно прызначана для бацькоў і выхавацеляў, распаўсюджваем яго бясплатна, але колькасць размалёвак абмежаваная.
Малюнкі для зборніка зрабіла Ірына Саранчукова, дызайн вокладкі – Мікола Кіслы.
Атрымаць кніжку можна, замовіўшы па тэлефоне 74 33 05.