Фестываль-конкурс “Магія дзікай прыроды” чакае ўдзельнікаў і спонсараў

|

Віталь Гуменны – аўтар тэлепраграмы “У аб’ектыве натураліста” і сябра журы конкурса:

Дзмітрый даслаў на фестываль пяць ролікаў з жыцця птушак.

У першым самец таўстадзюба дзяўбе костку алычы ў кармушчы ў цэнтры Гродна, у другім вялікая сініца ласуецца насеннем сланечніка, сіняя сініца харчуецца насеннем крапівы на беразе Нёмана ўзімку – сюжэт трэцяга роліка. Чацьвёртае відэа – зімоўка вялікіх бакланаў на рацэ Нёман у цэнтры Гродна, пятае – відэа пра пошукі начлегу шпакамі.

На сайце з’явілася яшчэ некалькі ролікаў трох патэнцыйных удзельнікаў, але афіцыйна на фэст яны пакуль не накіраваныя. У людзей яшчэ няма звычкі перасылаць матэрыял на адрас конкурса-фестываля, афармляць заяўкі, таму звяжуся з імі і прапаную паўдзельнічаць у студзенскім конкурсе.

 

Пераможцы студзеня будуць абвешчаны ў заключным выпуску праграмы “У аб’ектыве натураліста” 27 студзеня (Другі канал, былы “ЛАД”, – 18.10; “Наш горад+” – 21.00). Іх абярэ журы, пляцоўка для інтэрнэт-галасавання да лютага па тэхнічных прычынах працаваць не будзе. Пакуль ёсць складанасці і з размяшчэннем праграм на сайце

 

Фестываль-конкурс “Магія дзікай прыроды” – прецэдэнт, такога няма на ўсёй постсавецкай прасторы.

Віталь Гуменны:

Самае галоўнае, каб людзі далучаліся. Маем шмат задумаў, але без дапамогі спонсараў-партнёраў пакуль не можам увасобіць іх у жыццё.

Напрыклад, хацелі б запрашаць у студыю аўтараў лепшых ролікаў, уганараваць пераможцу турам на здымкі ў запаведніку, але не маем сродкаў нават на аплату праезду, на выраб прызоў.

Ёсць ідэя выдаць дыск з відэаролікамі, але на гэта таксама патрэбныя грошы.

Можа нехта захоча падтрымаць наш фестываль-конкурс і саму праграму “У аб’ектыве натураліста”!

 

Конкурсныя відэаролікі можна паглядзець тут і тут.

Здымак Мікалая Гулінскага з сайта http://birdwatch.by