Два аўтобусы з пасажырамі перакуліліся на дарогах Гродзенскай вобласці
Кіроўца рэйсавага аўтобуса “Брэст-Ліда” з 6 пасажырамі ў салоне не даехаў да канцавога прыпынку каля 50 км.
Ён няправільна абраў хуткасць у складаных умовах надвор’я, не ўтрымаў “МАЗ-256170”, які належыў “Аўтапарку №2” Ліды, з’ехаў у левы кювет і перавярнуўся.
Пацярпелі 2 пасажыркі.
Пасажыры засведчылі, што за некалькі кіламетраў да аварыі кіроўца з 39-гадовым стажам перад закругленнем дарогі абагнаў спачатку легкавую машыну, а затым фуру.
Вяртаючыся на сваю паласу руху, ён не ўтрымаў аўтобус.
Маршрутны мікрааўтобус, які належыць “Аўтапарку № 17” г. Смаргоні, накіроўваўся па маршруце “Смаргонь-Гродна”.
Каля 19.40 на 201 кіламетры аўтадарогі”Мінск-Гродна” ў дрэнных метэаралагічных умовах аўтобус выкінула на паласу сустрэчнага руху. Кіроўца спрабаваў выправіць сітуацыю, але не ўтрымаў маршрутку, якая з’ехала ў правы кювет і перакулілася.
alt=”Image 18707″ >
Адзін з пяці пасажыраў атрымаў пераломы ключыцы і рэбраў.
Па звестках ДАІ кіроўца 1976 года нараджэння раней 5 разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за парушэнні ПДД, у чэрвені мінулага году – за перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/г.
Больш здымкаў – на сайце Гродзенскай ДАІ.
Паводле http://gaigrodno.by