Стары год для экстрэмалаў

|

Больш за 70 гарадзенцаў за кампутарам і ў экіпажах машын прымалі удзел у гэтым старанавагоднім прадстаўленні.

Хлопцы і дзяўчаты правялі 4 гадзіны, збіраючы літары кодаў па ўсяму гораду. Аднак самым запамінальным для ўдзельнікаў быў прабег Дзедаў Марозаў, якія беглі ад Цэнтральнага гарадзенскага ЗАГСу да елкі  на Савецкай плошчы.

Падчас гэтай гульні арганізатарам давялося некалькі разоў сутыкацца з супрацоўнікамі міліцыі, выкліканымі простымі грамадзянамі.

Перамагла каманда #DEFINE crew, якая атрымала грашовы прыз, бутэльку шампанскага і прызы ад гарадзенскага праекта http://grodno.en.cx/