У Ваўкавыску малое дзіця звалілася з 9-га паверху.

|

Трагедыя адбылася ў адным з шматпавярховых жылых дамоў на вуліцы Францыска Скарыны ў Ваўкавыску 16-га студзеня, паведамляе http://region4.by

З вакна сваёй кватэры на дзевятым паверсе выпала трохгадовае дзіця.

У выніку падзення яно атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні – адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, політраўма, тупая траўма грудной клеткі, траўматычны шок 01/02 стадыі – і дастаўлена ў Ваўкавыскую ЦРБ.

Па папярэдніх звестках адбыўся няшчасны выпадак.

На дадзены момант праводзіцца  праверка, якім чынам ён адбыўся.