Цудам пазбеглі смерці

|

Пра падрабязнасці “Твайму стылю” распавяла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

 

16 студзеня ў 18.50 дзьве жыхаркі Слоніма былі шпіталізаваныя з дыягназам “атручванне ўгарным газам”.

Маці 1943 і дачка 1962 гадоў нараджэння пражывалі ў прыватным доме. У гэты вечар яны адувалі сябе кепска, на што паскардзіліся суседу, які зайшоў да іх.

Мужчына прымусіў суседак выклікаць хуткую дапамогу. Медыкі адразу вызначылі ў пацярпелых атручванне ўгарным газам і неадкладна даставілі жанчын у аддзяленне рэанімацыі, такім чынам ўратаваўшы ім жыццё.

Высветлілася, што ў катла газавага ацяплення, усталяванага ў падвале будынка, змясцілася выцяжка (металічная гофра), з-за чаго ўгарны газ пайшоў у жылое памяшканне.

У 19.51 у той жа дзень гродзенскія выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховіка па пр-це Кляцкова.

Праз 5 хвілін выратавальнікі  ўжо былі на месцы.

З-за моцнага задымлення давялося эвакуяваць 29 жыхароў жыхароў кватэр 6-9 паверхаў.

У 20.04 у адным з пакояў задымленай кватэры выратавальнікі знайшлі яе гаспадара – мужчыну 1961 года нараджэння. Яму аказалі першую дапамогу і з прыкметамі атручвання ўгарным газам адправілі ў шпіталь.

Пажар, які ўзнік  хутчэй за ўсё з-за неасцярожнага палення, знішчыў канапу на кухні.

Кошт пашкоджанай маёмасці – 5 мільёнаў рублёў.

Жонкі пацярпелага не было дома, ён сам уратаваўся толькі дзякуючы хуткай рэакцыі суседкі, якая выклікала выратавальнікаў, і іх прафесійным дзеянням.

 

Дзякуючы ўласнай абачлівасці  выратавалася сям’я ў вёсцы Дольная Рута Карэліцкага раёна. У свой час гэтыя людзі па ўласнай ініцыятыве паставілі пажарны ізвяшчальнік.

Сёння ў 1.32 уся сям’я – бацька, 1961 года нараджэння, маці 1968 г.н. і дачка 1995 г.н., студэнтка будаўнічага ліцэя – прачнулася ад сігнала ізвяшчальніка.

Пажар у доме пачаўся папярэдне з-за пашкоджанняў трубы дымахода.

Людзі паспелі эвакуявацца і выклікаць пажарных. Дом (на здымку) застаўся без даху.

Пагарэльцаў часова прытулілі суседзі.

 

Здымак з сайта http://112.by